СПАЛУ́ЧАНЫЯ ФУ́НКЦЫІ,

функцыі u(x, y) і v(x, y) сапраўдных пераменных x і y, звязаныя паміж сабой Кашы—Рымана ўраўненнямі: ∂u/∂x = ∂v/∂y, ∂u/∂y = -∂v/∂x. Калі вытворныя С.ф. неперарыўныя, то u(x, y) і v(x, y) з’яўляюцца адпаведна сапраўднай і ўяўнай часткамі аналітычнай функцыі 𝑓(z) = u + iv. Калі вядома адна з С.ф., то другая, а таксама 𝑓(z), вызначаецца з дакладнасцю да адвольнай пастаяннай.

т. 15, с. 96

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)